Жорсткае збіццё кліентаў у гомельскім «Еўраопце» — відэа
асцярожна, нецэнзурная лексіка!
11.08.2013 / 00:44
У інтэрнэце з’явілася відэа бойкі аховы з кліентамі ў краме «Еўраопт» у Гомелі.
«На гэты раз падзеі самі знайшлі мяне ў кругласутачным гіпермаркеце.
Калі я плаціў на касе, пачуў дыялог наперадзе стаячага мужчыны, гадоўСпрэчка ішла пра нейкі чэк за набытую раней, але зноў пранесеную ў гандлёвую залу шакаладку.27-і , і яго дзяўчыны з касірам і ахоўнікамі.
Як я зразумеў з дыялогу — чэка няма, але, са слоў мужчыны з дзяўчынай, ахоўнік ля ўваходу ў гандлёвую залу кіўнуў, маўляў, усё добра, я запомніў.Можа, яно і не так усё было, як яны казалі, і шакаладка была сапраўды не аплачаная, але сутнасць не ў гэтым.
З гэтага канфлікту пачалася лаянка з мацюкамі, пасля чаго мужчына з дзяўчынай паспрабавалі сысці.
Усё гэта перарасло ў рукапрыкладства аховы і самаабарону наведвальнікаў гіпермаркета.Натуральна, усе дзеянні суправаджаліся грубай, ненарматыўнай лексікай, якая сыпалася з абодвух бакоў», — напісаў блогер Nafanko.
Увага, нецэнзурная лексіка!
Прайшло 30 секунд.
Адрас: Гомель, гіпермаркет «Еўраопт», вул. Хатаевіча, 9. Час: 04:56 раніцы, 10 жніўня.