Дух мінскіх вуліц: спякотны жнівень. ФОТЫ Сяргея Гудзіліна

Фатограф «НН» фіксуе разнастайнасць вулічнага жыцця Мінска: жыхароў, гасцей, графіку сталіцы і проста яе мінакоў.

02.09.2015 / 21:18

Падчас штодзённай мітусні мы не заўважаем, чым жывуць вуліцы беларускай сталіцы. Які ў іх рытм? Што на іх адбываецца? Спроба фатаграфаваць Мінск у жанры стрыт-фатаграфіі — гэта жаданне стварыць візуальны зрэз паўсядзённага жыцця беларускага мегаполіса за межамі навіновых падзей. 

Таксама раім падпісацца на Instagram Гудзіліна, дзе цягам месяца будуць з'яўляцца новыя здымкі з мінскіх вуліц.

Праз спякотныя летнія дні дзеці фактычна акупавалі сталічныя фантаны.

Апакаліптычная вуліца - Раманаўская слабада.

Момант ля Прывакзальнай плошчы.

Гарадская мода.

А гэты немалады мужчына прадаваў кнігі з уласнай бібліятэкі ля цэнтральнай кнігарні.

Графічны падземны пераход ля чыгуначнага вакзала.

Цені і графіка Мінска.

У жніўні ў Мінску дождж быў адзін раз. Лужыны высыхалі імгненна.

Каляровы Мінск.

Прывакзальная плошча.

Жанчына загарае ў парку побач з будынкам опернага тэатра.

Глядзіце яшчэ: Дух мінскіх вуліц: Май | Чэрвень | Ліпень