Праціўнік прэм'ера Украіны спрабаваў вынесці яго з трыбуны парламента ФОТА, ВІДЭА

11.12.2015 / 13:16

Новы балаган у Вярхоўнай Радзе Украіны. 11 снежня ўкраінскі прэм'ер Арсень Яцанюк выступаў перад парламентам. Адзін з дэпутатаў ад Блока Пятра Парашэнкі, расчараваны выступам, падышоў да трыбуны пад выглядам намеру падарыць прэм'ер-міністру букет. Пасля чаго спрабаваў падняць прэм'ера і вынесці з залы. Той учапіўся за трыбуну. Падбеглі дэпутаты з партыі кіраўніка ўрада і перашкодзілі, пачаліся валтузня, мацюкі.

Дэпутаты парламента ва Украіне практычна беспакараныя, карыстаюцца дэпутацкім імунітэтам. У выніку церпіць палітычная культура.

Апошнім часам абвастрыліся супярэчнасці між прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і прэм'ерам Арсенем Яцанюком. Бізнэс-групоўкі, блізкія да першага і да другога, змагаюцца між сабой за ўплыў.

СГ