Лукашэнка распавёў, чаму не размаўляе па-беларуску

14.08.2017 / 07:21

У інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што не можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсці патрэбныя для размовы словы», звяртае ўвагу Радыё Свабода.

Паводле Лукашэнкі, «расійская мова сёння — гэта дабро для нас»:

«Я часта пра гэта кажу, што беларуская мова адносна маладая. Бо ў шмат якіх пытаннях, тэмах, асабліва ў тэрміналогіі (фізыка, хімія, матэматыка), у нас папросту няма адпаведных паняццяў у беларускай мове».

Паводле Лукашэнкі, яго душа — у расійскай мове, таксама як і ў абсалютнай большасці беларусаў.

«Тыя, хто крытыкуюць сёння расейскую мову, яны, можа, і не праціўнікі яе, а папросту такім чынам хочуць падняць беларускую мову да ўзроўню расійскай мовы», — лічыць Лукашэнка