«З адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні». Што вядома пра затрыманую Аксану Ючкавіч

За што затрымалі Аксану, якую называюць «самым светлым чалавекам»;

31.01.2024 / 10:54

У чым яе абвінавачваюць, у якім яна знаходзіцца стане — у адказ на гэтыя пытанні суцэльнае маўчанне, як і пра святара Генрыха Акалатовіча, якога ўжо больш за два месяцы трымаюць за кратамі.

Як распавялі Katolik.life сябры Аксаны, вядома толькі тое, што з ёй сустракаўся адвакат, але нічога канкрэтнага ён не паведаміў, паколькі з яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Не называюцца не толькі абставіны справы, але нават артыкул, па якім затрымалі верніцу.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч

Аксана Марыя Ючкавіч. Нашы яшчэ недзяржаўныя святы…

Nashaniva.com