У Пухавіцкім раёне зніклі двое малых дзяцей

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» апублікаваў інфармацыю пра пошук дзвюх маленькіх сясцёр, якія сышлі з дома бабулі.

10.03.2024 / 23:18

Дарына і Валерыя Багдзевіч (4 і 2 гады) 10 сакавіка былі дома ў бабулі ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Каля 17:30 пайшлі ў бок дома і зніклі. 

Дагэтуль іх месцазнаходжанне невядомае, гаворыцца ў абвестцы.

Чытайце таксама:

Жыхара Вілейкі тры дні шукала міліцыя і «анёлы», а ён вярнуўся дахаты з сяброўкай і нават пераначаваў з ёй

12-гадовую Лізавету з Дзятлава, якую шукалі чатыры дні, знайшлі мёртвай

У Смаргонскім раёне больш за суткі шукалі пенсіянера, а ён не хацеў, каб яго знайшлі

Nashaniva.com