Сілавікі справаздачыліся пра затрыманне трох чалавек за супрацоўніцтва з «Вясною»

Брэсцкі ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне асоб, якія, паводле яго, аказвалі садзейнічанне Праваабарончаму цэнтру «Вясна», прызнанаму беларускімі ўладамі экстрэмісцкім фарміраваннем.

28.03.2024 / 09:12

Затрыманыя тры чалавекі — у Брэсце, Баранавічах і Пінску. 

Больш падрабязна ГУБАЗіК распавёў толькі пра 40-гадовага жыхара Брэста, які, паводле сілавікоў, наведваў суды па крымінальных справах «экстрэмісцкай накіраванасці». «фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў». Далей гэтыя звесткі перадаваліся для публікацыі на інтэрнэт-рэсурсах, якія сілавікі называюць «дэструктыўнымі». 

Распачата крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Берасцеец змешчаны ў следчы ізалятар.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага

Двух мінчукоў асудзілі за нумарныя рамкі з «Пагоняй» на машынах

Затрымалі мужчыну за каментары пра тэракт у «Крокусе»

Nashaniva.com