Расійскі блогер прадаў юзернэйм @pavel. Пакупнік падарыў яго Паўлу Дураву

Юзернэймам @pavel валодаў расійскі тэхнічны менеджар Павел Фёдараў, які быў адным з першых карыстальнікам Telegram. 

23.04.2024 / 13:27

З ростам папулярнасці мэсэнджара юзэрнэйм заставаўся ў Фёдарава: Дураў вырашыў, што адбіраць яго будзе «неспартыўна».

Ноччу 22 красавіка Фёдараў выставіў юзернэйм на аўкцыён. Раніцай ён выявіў, што імя сышло прыкладана за 80 тысяч долараў у крыптавалюце.

Як пазней паведаміў Дураў, юзернэйм купіў крыптапрадпрымальнік і падарыў яго Дураву. Цяпер у заснавальніка Telegram дадалося яшчэ адно імя карыстальніка ў спісе. 

Сам Дураў напісаў, што пасля паспяховага продажу Фёдарава ён купіў сабе яшчэ юзернейм @paul — каб «зберагчы людзей ад падарункаў яму». За імя ён заплаціў каля 60 тысяч долараў.

Дураў абвергнуў сувязь Telegram з расійскімі ўладамі

Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану

Павел Дураў паабяцаў новую функцыю ў тэлеграме спецыяльна для нашага рэгіёна

Nashaniva.com