У Смаленскай вобласці з-за атакі беспілотнікаў гараць два «паліўна-энергетычныя аб'екты»

Ноччу 24 красавіка ў Смаленскай вобласці пасля атакі БПЛА ўзніклі пажары на «паліўна-энергетычных аб'ектах на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёна» Смаленскай вобласці. Відэа пажараў з'явіліся ў сеціве і здарэнне афіцыйна пацвердзіў губернатар вобласці.

24.04.2024 / 08:19

«У выніку атакі суперніка па грамадзянскіх паліўна-энергетычных аб'ектах на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёнаў адбыліся ўзгаранні. МНС на месцы ліквідуюць наступствы. Прашу захоўваць спакой і не паддавацца паніцы», — напісаў губернатар Васіль Анохін. 

Мясцовыя паведамляюць пра 4-5 выбухаў у раёне сёлаў Раздорава і Прыгорскае і публікуюць відэа.

Nashaniva.com