У Лунінецкім раёне мужык патануў у лужыне. Ён быў не адзін

Тое самае здарылася ў Барысаве.

26.04.2024 / 16:54

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

У Лунінецкім раёне 34 гады мужык, пайшоў з дому п'яны, не вярнуўся. Сталі шукаць: знайшлі цела ў нізінцы, галавой уніз упаў, паведамляе міліцыя.

А не адзін — маем на ўвазе, што ён такі не адзін.

Тыдзень таму тое ж самае здарылася ў Барысаве: 56 гадоў, сіняк, ішоў, галавой уніз у лужыну грымсь, і так і застаўся ляжаць. Ніхто побач не праходзіў, каб падняць.

Nashaniva.com