Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў увесці забарону на звальненне работнікаў да канца мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперапрам».
Лукашэнка сёння, наведваючы ААТ «Барысаўдрэў», даручыў распрацаваць адпаведны праект дэкрэта.
«Падрыхтуйце дэкрэт. Да заканчэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка», — сказаў Лукашэнка.

«Адпусцілі — хай сыходзіць, не адпусцілі — павінен працаваць.

За парушэнне — на прымусовыя работы.
Рабочы, спецыяліст і кіраўнік. МУС давесці.
А то мы дастукаемся да таго, што заўтра пачнуць хадзіць па Барысаве і Мінску з віламі і адзін аднаго калоць, замест таго каб запусціць у вытворчасць і атрымліваць $ 1 тыс. у 2015 годзе»,
— падкрэсліў Лукашэнка.

«Таму катэгарычна забараніць усякія звальненні з заўтрашняга дня — 1 снежня», — запатрабаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?