Здарэнне адбылося ўначы з 8 на 9 ліпеня. 18-гадовы Саша толькі скончыў першы курс Тэхналагічнага ўніверсітэта. Прыехаў у Вілейскі раён да мамы. Ад яе адправіўся да таты ў іншую вёску, Абадоўцы (бацькі не жывуць разам). Там яго і спасцігла смерць. Два ўдары нажом, адзін з якіх — у сэрца.

«Я з ім не сябраваў, але вучыўся ў школе, — расказвае Коля. —

Вядома, што каля 2 гадзін яго зарэзаў нейкі зэк. Яны там нібыта шумелі, крычалі. А гэты мужык выйшаў з дому, і Саша яму трапіўся. «Хуткая» не паспела прыехаць — мо і выратавалі б».

Сяброўка забітага кажа, што хлопец стаў выпадковай ахвярай. «Гэты зэк спачатку бег за іншым, але той хлопец збег. А Саша проста трапіўся пад руку.

Мы былі разам у гэты вечар практычна да самага здарэння. Мы толькі сышлі, як адразу пачулі крыкі. Вярнуліся, але ж было позна. Той чалавек бегаў з нажом. Нават калі «хуткая» прыехала, ён усё хадзіў з нажом у руках па двары. Яму было абыякава».

Як стала вядома «НН», кампанія грукалася да мужчыны ў дом — забаўлялася. Толькі маладзёны не ведалі, што гаспадар, 1976 года нараджэння, ужо быў судзімы за забойства. У тую ноч ён быў яшчэ і п’яны. Яго затрымалі пасля здарэння. Цяпер ён можа вярнуцца за краты на чвэрць стагоддзя.

Падазраваны ў забойстве — грамадзянін Расіі, ён мае дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?