Народнага мастака Беларусі не стала на 84-ым годзе жыцця. Пра гэта «НН» паведаміў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Арлен Кашкурэвіч. Фота Аляксандра Абуховіча.

Арлен Кашкурэвіч. Фота Аляксандра Абуховіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

Працы Арлена Кашкурэвіча.

«Арлен Кашкурэвіч памёр сёння, а 17 гадзіне. Гэта быў выбітны класік, рупліўца беларускай справы, — кажа Сяргей Харэўскі. — З ягонымі ілюстрацыямі выходзілі кнігі ісландскіх, нямецкіх, нарвежскіх класікаў літаратуры. Ён рабіў ілюстрацыі да „Фаўста“ Гётэ, „Песні пра зубра“ Міколы Гусоўскага. Кашкурэвіч быў класікам еўрапейскага графічнага мастацтва.

Ён карэнны мінчук. Памятаў даваенны і пасляваенны горад. З эвакуацыі вярнуўся ў Мінск у тую самую хату, з якой сыходзіў. Скончыў беларускую школу. Доўгі час сябраваў з Уладзімірам Караткевічам, Васілём Быкавым (з ім жылі ў адным доме на сённяшняй вуліцы Максіма Танка)».
У Арлена Кашкурэвіча засталося два сыны — таксама мастакі Ігар і Тодар (ён яшчэ вядомы дудар).
Развітанне з Арленам Кашкурэвічам пройдзе 28 жніўня аб 11 гадзіне ў Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова.

Гутарка Арлена Кашкурэвіча з Сяргеем Харэўскім: «Мне незразумелыя мае суайчыннікі cёння. Я не з імі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?