Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (113-е месца ў адзіночным рэйтынгу і 62-е ў парным) не здолела выйграць ніводзін з фіналаў турніру ў Ташкенце з прызавым фондам $235 тыс. 

У адзіночным разрадзе спартсменка саступіла сербцы Баяне Ёванаўскі (58) — 6:4, 5:7, 6:7 (3:7), а ў парных спаборніцтвах разам з Манды Мінелай з Люксембурга (70) — венгерцы Ціме Бабаш (50) і Яраславе Шведавай (Казахстан, 72) — 3:6, 3:6.

Дваццаціпяцігадовая Гаварцова на турнірах ВТА чатыры разы выходзіла ў фінал адзіночнага разраду (ніводнай перамогі) і 12 разоў — у фінал парнага (восем перамог).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?