«Некаторыя каналы без валідолу глядзець нельга», — заявіў на брыфінгу 5 сакавіка з нагоды сітуацыі ва Украіне і развіцця падзей у АР Крым надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль.

Міхаіл Ежэль, фота Ірыны Арахоўскай

Міхаіл Ежэль, фота Ірыны Арахоўскай

Пасол удакладніў, што мае на ўвазе найперш перадачу Дзмітрыя Кісялёва на РТР, і выказаў шкадаванне, што і ў «іншых краінах СНД таксама такія ішлі перадачы».

Міхаіл Ежаль заявіў, што «мы лічым, што наш урад легітымны, мы служым народу Украіны, прадстаўляем тут яго інтарэсы».

Пасол некалькі хвілін дэманструе журналістам ролікі, у якім у негатыўным святле паказваецца былы прэзідэнт Украіны. На адным з ролікаў адзін з прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў называў Януковіча здраднікам.

Пасол таксама сказаў: «Тое, што прыцясняецца расійская мова, — гэта адкрытая хлусня».

Ен як былы член рады міністраў абароны СНД, звярнуўся да «старых баявых сяброў», зазначыўшы, што «вайна паміж славянамі — гэта нонсэнс»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?