Расійскі эканаміст Аляксандр Пачынок, які займаў у мінулым пасады міністра па падатках і зборах, міністра працы і сацыяльнага развіцця, а таксама намесніка міністра фінансаў, памёр ва ўзросце 56 гадоў.

ria.ru

ria.ru

«Пайшоў з жыцця Саша Пачынок. Спынілася сэрца. Бывай, сябра. RIP», — паведаміў у сваім Twitter галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.

На «Эхе» Пачынок з верасня 2012 года вёў перадачу «Фіскал» аб падаткаабкладанні розных краін і эпох.

Былы прэм'ер-міністр Міхаіл Касьянаў, ва ўрадзе якога Аляксандр Пачынок быў міністрам працы і сацыяльнай абароны, заявіў, што Пачынок унёс вялікі ўклад у станаўленне расійскай эканомікі і сацыяльнай сферы.

Па словах Касьянава, Пачынок шмат працаваў над станаўленнем падатковай сістэмы Расіі і быў адным з распрацоўшчыкаў пенсійнай рэформы.

11 сакавіка ў эфіры тэлеканала «Дождь» Аляксандр Пачынок распавядаў пра тое, у якую суму Расіі можа абыйсціся далучэнне Крыма.

«Я заўсёды кажу пра тое, што на любое рашэнне трэба ісці з расплюшчанымі вачыма. Так, цікавае, добрае рашэнне, вярнулі Крым — выдатна, толькі, хлопцы, давайце думаць, ад чаго прыйдзецца адмаўляцца, бо гэта каласальныя грошы, гэта не мільярды, гэта не дзясяткі мільярдаў, гэта не сотні мільярдаў, гэта трыльёны рублёў», — сказаў эканаміст.

Аляксандр Пачынок уваходзіў у склад федэральнага палітычнага камітэта партыі «Грамадзянская платформа». Заснавальнік партыі Міхаіл Прохараў выказаў спачуванні яго родным. Раней Пачынок быў членам партый «Дэмакратычны выбар Расіі» і «Саюз правых сіл».

Са студзеня па ліпень 2012 г. Аляксандр Пачынок быў членам Савета Федэрацыі ад Пермскага краю, да гэтага на працягу чатырох гадоў прадстаўляў у СФ Краснадарскі край.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?