На 70-м годзе жыцця 6 красавіка памёр першы прэзідэнт Беларускай федэрацыі баскетбола Аляксандр Бондар.

«За сваё жыццё Аляксандр Іванавіч зрабіў істотны ўнёсак у развіццё баскетбола ў Беларусі, выдаў пяць кніг пра гэты від спорту і напісаў больш як 200 навуковых прац», — зазначаецца ў спачуванні БФБ.

Бондар узначальваў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту (зараз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), НДІ фізічнай культуры і спорту, быў віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

У СМІ, у прыватнасці ў спартыўнай газеце «Прессбол», неаднаразова публікаваліся скандальныя матэрыялы пра дзейнасць Бондара. Будучы рэктарам ВНУ, ён атрымаў вымову за безгаспадарчасць і нерацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, а затым быў зняты з пасады. Паведамлялася таксама, што паводле вынікаў фінансавых праверак НДІ фізкультуры і спорту ў 2008 годзе Бондар быў арыштаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?