«Еўрабачанне»-2014 скончылася трыумфам Аўстрыі. Першае месца па выніках галасавання тэлегледачоў і журы атрымаў аўстрыец Томас Нойвірт, вядомы пад псеўданімам Канчыта Вурст.

Гэта быў самы эпатажны і скандальны выступ конкурса. «Жанчынай з барадой» ахоўнікі маралі абураюцца ўжо некалькі месяцаў, але еўрапейцы сімпатызуюць фрыкам. Як вынік — гіганцкія 290 балаў. Наступнае «Еўрабачанне» прыедзе ў Вену.

Другое месца дасталася Нідэрландам, трэцяе — у Швецыі.

А вось беларус Тэа (Юрый Вашчук) заняў 16-е месца, як і летась Алёна Ланская.

* * *

Том Нойвірт нарадзіўся 6 лістапада 1988 года ў горадзе Гмундэн.

У 2006 годзе Том Нойвірт прымаў удзел у трэцім сезоне аўстрыйскага кастынг-шоу для пачаткоўцаў поп-выканаўцаў. У гэты ж час ён зрабіў камінг-аут як гей. Том заняў у тым конкурсе другое месца. У 2007 годзе ён заснаваў поп-рок бой-бэнд Jetzt anders!, які праіснаваў некалькі месяцаў.

Спявак атрымаў папулярнасць у сцэнічным вобразе Канчыта Вурст («Вурст» перакладаецца як «каўбаса»). Ідэя аб барадатай жанчыне прыйшла яму ў галаву ў сувязі з тым, што ў падлеткавым узросце ён сутыкаўся з дыскрымінацыяй і цкаваннем.

Вобраз Канчыта Вурст стаў выказваннем у абарону талерантнасці. Том Нойверт заявіў, што хоча, каб новае пакаленне лічыла, што быць самім сабой добра, каб для людзей было важна не тое як выглядае чалавек ці адкуль ён родам, але галоўнае — што гэта за чалавек, каб людзі навучыліся разглядаць і шанаваць тое, што схавана «за фасадам».

* * *

Фінал «Еўрабачання»-2014: выступы ўсіх удзельнікаў ВІДЭА

Хто паставіў балы Беларусі на «Еўрабачанні»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0