У суботу больш за 70 сем'яў памерлых майданаўцаў пад Кабінетам міністраў у Кіеве патрабавалі сустрэчы з чыноўнікамі і справаздачы ад сілавікоў аб выніках расследавання.

Учора на закрытай нарадзе міліцыя і пракуратура адчыталася перад сваякамі. Маўляў, ужо затрымалі семярых, а астатнія — у вышуку. У асноўным, гэта былыя «беркутаўцы». Многія з іх хаваюцца ў Крыме і на Усходзе краіны.

Са свайго боку, віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма запэўніў, што да канца тыдня сям'і атрымаюць абяцаную яшчэ тры месяцы таму, матэрыяльную дапамогу ад дзяржавы. Ён таксама выбачыўся перад бацькамі за маўчанне і паабяцаў, што такія сустрэчы зараз праводзіць рэгулярна. Наступная адбудзецца праз месяц.

Сваякі забітых майданаўцаў кажуць, што ім не патрэбныя льготы або грошы. Ім важна даведацца, хто замаўляў і хто забіў людзей на Майдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?