Здарэнне адбылося ў Гомелі на чыгуначным вакзале. 33-гадовы жыхар Брэста з учорашняй раніцы пагражаў скочыць уніз.

Матывы ніяк не тлумачыў. На месца прыехалі выратавальнікі, медыкі, псіхолагі. Але перамовы не давалі выніку. Унізе ратавальнікі разгарнулі так званы «куб жыцця», на месца здарэння прыбыў спецыяльны пад'ёмнік.

Пералом у сітуацыі адбыўся ўначы, калі ў Гомель прыехалі сваякі мужчыны. Яны ўгаварылі яго злезці з вышкі, што ён і зрабіў каля 2-й гадзіны ночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?