Фота westki.info.

Фота westki.info.

Яго не стала ўвечары 16 ліпеня. Сябру Глыбоцкай суполкі ГА «БАЖ» было 58 гадоў.

На Глыбоччыне спадара Яўгена ведалі як сталага карэспандэнта газеты «Вольнае Глыбокае» і сайта «Westki.info».

У 2010 годзе ён стаў пераможцам конкурса імя Веранікі Чаркасавай, заняўшы трэцяе месца з публікацыяй «Як узрывалі глушылку» (часопіс «Абажур» № 3 (78), 2009 г.).

Яўген Самсонаў няспынна вучыўся – быў актыўным наведнікам разнастайных адукацыйных курсаў ГА «БАЖ». Трэнеры ўзгадваюць яго як аднаго з самых старанных навучэнцаў.

Апошнім часам журналіст засвойваў відэажурналістыку і здымаў фільмы пра Глыбокае і яго жыхароў.

У Яўгена Самсонава засталася жонка і двое сыноў. Развітанне са спадаром Яўгенам адбудзецца ў пятніцу, 18 ліпеня, у Глыбокім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?