Паводле ўдакладненых дадзеных авіякампаніі Malaysia Airlines, на борце самалёта Boeing 777, які быў збіты 17 ліпені над Данецкай вобласцю, знаходзіліся 298 асоб, у тым ліку яшчэ трое немаўлят.

Пра гэта піша сайт 112.ua са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі Malaysia Airlines.

У сувязі з гэтым, авіякампанія дала абноўлены няпоўны спіс пасажыраў борта з указаннем іх грамадзянства:

Нідэрланды - 154,
Малайзія - 43 (у тым ліку 15 членаў экіпажа і двое немаўлят), Аўстралія - 27,
Інданезія - 12 (у тым ліку адно немаўля),
Вялікабрытанія - 9,
Германія - 4,
Бельгія - 4
Філіпіны - 3
Канада - 1.

Грамадзянства ўдакладняецца - 41
Усяго - 298

Раней паведамлялася, што ў авіякатастрофе малазійскага самалёта 17 ліпеня над Данецкай вобл. загінулі 295 асоб — 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0