Сёння раніцай у Лунінецкай бальніцы памёр 30-гадовы галкіпер пінскай «Хвалі» Мікалай Адамец.

У аўторак, 2 верасня, галкіперу стала кепска. Праз два дні, знаходзячыся дома, згубіў прытомнасць і быў дастаўлены брыгадай медыкаў у цэнтральную раённую бальніцу Лунінца. Высветлілася, што ў Адамца адбылося кровазліццё ў мозг. А сёння раніцай галкіпера не стала.

Мікалай Адамец — ураджэнец Мікашэвічаў, выхаванец «Славіі». Акрамя выступу за «Славію», ён таксама абараняў колеры «Мінска», «Граніта» і «Хвалі».

Пахаванне Мікалая адбудуцца заўтра ў Мікашэвічах.

Глядзі таксама: Пра кар'еру гульца можна забыць. Галоўнае, каб ён застаўся жывы. Як у «Хвалю» прыйшла бяда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?