Два з паловай тыдні таму ў выдаўца «Белорусской деловой газеты», старшыні Рады Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пятра Марцава знайшлі востры лейкоз. Гэта анкалагічная хвароба, і яму адразу пачалі рабіць хіміятэрапію. Гэта падарвала імунітэт, з'явіліся ўскладненні, сепсіс. У суботу ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць, расказаў «Нашай Ніве» Аляксей Пікулік, акадэмічны дырэктар BISS.

Развітанне з Пятром Марцавым адбудзецца з 12.00 да 15.00 у рытуальнай зале па вуліцы Альшэўскага, 12 у Мінску.

Пятро Марцаў

Нарадзіўся ў 1962 годзе. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1984). Быў вымушаны звольніцца з пасады старэйшага рэдактара БелТА пасля ўдзелу ў мітынгу ў Курапатах.

У 1992 пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю: выдаваць газету «Белорусская деловая газета», штотыднёвік «Имя». У сакавіку 2006 выхад «Белорусской деловой газеты» быў спынены ў сувязі з забаронай на яе друк у беларускіх друкарнях і распаўсюдам праз «Белпошту» і «Белсаюздрук».

Прадзюсар і адзін з аўтараў сцэнара дакументальнага фільма «Звычайны прэзідэнт» пра Аляксандра Лукашэнку.

Праз рукі Пятра Марцава прайшлі сотні малых і вялікіх справаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0