Былы футбаліст кіеўскага «Дынама», старшы трэнер махачкалінскага «Анжы» Андрэй Гусін загінуў, разбіўшыся на матацыкле, паведамляюць інфармагенцтвы.

Трагедыя са спартсменам адбылася ў Кіеве на аўтадроме «Чайка». Па словах дырэктара аўтадрома, 41-гадовы Гусін выехаў на кальцавы трэк трасы і на адным з віражоў вылецеў з сядла. Мужчына памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

У актыве Андрэя Гусіна 71 матч і 9 галоў у складзе нацыянальнай зборнай Украіны. Футбаліст сем разоў станавіўся чэмпіёнам Украіны, чатыры разы ўладальнікам нацыянальнага Кубка і ў складзе кіеўскага «Дынама» даходзіў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў у 1998-1999 гадах. У складзе нацыянальнай каманды выступаў на чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?