У пачатку верасня галоўнай падзеяй інтэрнэт-прасторы стала з'яўленне ў вольным доступе аголеных сэлфі знакамітасцей. Выкрадзеныя хакерамі з віртуальнага сховішча iCloud кампаніі Apple фотаздымкі Джэніфер Лоўрэнс, Кейт Аптан, Кірстэн Данст, Рыаны і іншых селебрыці былі выкладзеныя ў сеціва 1 верасня.

Падзея ў інтэрнэце атрымала назву The Fappening, а замежныя СМІ на некалькі тыдняў зрабілі яе галоўнай тэмай і абмяркоўвалі, ці нармальна рабіць такія здымкі і захоўваць іх на сваім смартфоне і наколькі этычна праглядаць скрадзеныя эратычныя сэлфі ці загружаць іх у інтэрнэт. Між тым некалькі дзён таму хакеры выклалі новую порцыю скрадзеных сэлфі знакамітасцей.

Аднак галандскія кампаніі Red Urban і Artbox вырашылі творча пераапрацаваць голых зорак і стварылі сайт The Unfappening, дзе выкладаюць тыя ж сэлфі, але з дамаляванымі элементамі, што прыкрываюць галізну. «Гэта меншае, што мы можам зрабіць», — паведамляюць стваральнікі The Unfappening і заахвочваюць дасылаць свае працы для запаўнення сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?