Прычынай краху пяцігадовага рамана футбаліста Крышціяну Раналду з расійскай мадэлькай Ірынай Шэйк стала маці футбаліста, паведамляюць партугальскія СМІ.

Раналду з маці, фота Reuters

Раналду з маці, фота Reuters

Раналду кінуў сваю каханую пасля таго, як яна адмовілася прыехаць на ўрачыстасць у гонар 60-га дня народзінаў яго маці і павіншаваць яе.

Ірына ў гэты час адпачывала на трапічных выспах, і на просьбу каханага пад'ехаць да яго на радзіму ў Партугалію на свята яго мамы адказала адмовай.

Пра гэта прэсе паведаміла крыніца, блізкая да футбаліста.

«Крышціяну хацеў зрабіць сваёй матулі сюрпрыз у яе дзень народзінаў і планаваў, што пасля сумеснага з Ірынай адпачынку ў Дубаі на Каляды яны вернуцца ў Партугалію і разам адсвяткуюць юбілей яго мамы. Ірына ехаць не захацела, і яны сур'ёзна пасварыліся. Гэта стала апошняй кропляй у іх і без таго складаных адносінах. Новы год Роналду сустрэў са сваім сынам», — цытуе словы інсайдара брытанская газета The Express.

Роналду з Ірынай Шэйк, фота gds.it

Роналду з Ірынай Шэйк, фота gds.it

У Ірыны Шэйк, мабыць, не знайшла разумення такая занадта моцная прыхільнасць яе бойфрэнда да сваёй маці, і яна пасля расстання нават чуць не хоча пра Раналду, паколькі адразу ж пасля сваркі адпісалася ад яго абнаўленняў у Твітары і не павіншавала яго з тым, што ён атрымаў прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?