Паша Якубовіч кажа мне: «Света, трэба сустракацца з Аляксандрам Рыгоравічам, трэба на яго трэба ўплываць…» На што я рассмяялася і кажу: «Уплываць на нашага прэзідэнта цяпер, праз 20 гадоў улады? На яго і ў першы год немагчыма было ўплываць».

Я невысакамерна стаўлюся да свайго дому, таму і вярнулася. Я хачу жыць сярод сваіх людзей, сярод сваіх пейзажаў, сярод зразумелага мне жыцця…

Чаго я толькі ні чытаю пра сябе ад тых жа беларускамоўных аўтараў! Спачатку я была расейскай, цяпер я савецкая пісьменніца. Толькі недзе я выступлю, усё адразу пераварочваюць на мову. Варта мне выступіць недзе, як тут жа ўсё будзе на мову перавернута. Не на сэнс, а на мову… Мы сканцэнтраваныя на мове, на якой ён гаворыць, а кола ідэй няма… Эліта павінна фармуляваць ідэі для народу, а эліта занятая тусоўкай…

Радыё «Свабода» абслугоўвае гета. І яно вельмі злое, вельмі малаадукаванае — прымітыўнае такое гета. Тыя, хто пішуць там каментары… Злыя, прымітыўныя… «Яна піша па-расейску», — вось прэтэнзія маленькай беларускамоўнай тусоўкі… 

Гэтая дыскусія [вакол прэміі ] сведчыць пра закрытасць беларускамоўнага асяроддзя. Яно маленькае, хваравітае, амбіцыйнае, і калі так будзе сябе паводзіць, то ніколі не будзе ўспрынятае грамадствам. Гэта ўсё бура ў шклянцы ПЭН-цэнтра, Саюзу пісьменнікаў, маленькай беларускамоўнай тусоўкі. А выйдзеце на вуліцы і пабачыце, што ў людзей іншае ў галовах. Але не кажу, што народ дрэнны. Эліта павінна фармуляваць ідэі для народа… Пара вылазіць з беларускамоўнага акопа і быць адкрытым свету…

Нацыянальнага чалавека ў нас пакуль няма. Мы пакуль прылепленыя да рускага тэлебачання. 

Мы жывём у прамежкавы час…

Мы чалавека спрашчалі, а ён не такі…

Калі я вярнулася пасля 11 гадоў [жыцця ў замежжы], то тут [знайшла] суцэльны змрок. Беларусь — маленькая правінцыйная дыктатура ў параўнанні з той самай Расіяй, якая ператварылася ў пагрозу для ўсяго свету…

Глядзіце на Расію: яна звар'яцела, 84% падтрымліваюць Пуціна. Няма культуры жыцця, ёсць культура вайны. І беларусаў таксама ўцягвае ў гэтую варонку. Адзінае, што нас можа ўратаваць, гэта тое, што ментальнасць беларусаў іншая…

У гэтай краіне [Беларусі] трэба жыць доўга, трэба жыць сто гадоў, каб нешта зразумець і нешта зрабіць…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?