Беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына пахаваюць у чацвер 3 верасня. Развітанне адбудзецца ў Берасці, а пахаванне — на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.

Развітанне распачнецца а 12-й гадзіне ў двары дома №37 па вуліцы 28 Ліпеня (гэта адразу за гіпермаркетам «Мікс»).

Каля 14-й гадзіны мае адбыцца пахаванне на могілках вёскі Камяніца-Жыравецкая (гэта вёска ў кірунку Радваніч, Забалацця).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэл. (025) 700-16-39.

Алесь Чаркашын быў пратэстантам з царквы «Збавенне» ў Берасці. У пратэстантаў няма традыцыі адпявання. Няма ў іх і звычаю прыносіць дамавіну ў малітоўны дом. Між тым сям'я і сябры Чаркашына мяркуюць, што грамадскае развітанне патрэбна.

Алесь Чаркашын — гэта беларус з Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар» 33-гадовы Алесь Чаркашын. Ён памёр у мінулую пятніцу ад раненняў, атрыманых два з паловай тыдні таму ў баі пад Старагнатаўкай. Ён меў пазыўны «Тарас», а ваяваў ва Украіне ад пачатку зімы. Гэтая першая смерць сярод некалькіх дзясяткаў беларусаў, што ваююць за незалежнасць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0