Па ацэнцы ААН, з пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны загінулі звыш 9 тысяч чалавек. Гэтая лічба ўключае ў сябе і вайскоўцаў, і ўдзельнікаў узброеных фарміраванняў, і мірнае насельніцтва.

У дакладзе агенцтва ААН па правах чалавека гаворыцца, што ў апошні час баявыя дзеянні cціхлі, але мільёны жыхароў Данбаса застаюцца ў жахлівым становішчы.

Па дадзеных ААН, з 16 жніўня па 15 лістапада гэтага года на ўсходзе Украіны загінулі 47 мірных грамадзян, 131 чалавек атрымаў раненні.

А ўсяго з пачатку канфлікту ў Данбасе ў красавіку 2014 г. там загінулі прынамсі 9098 чалавек, а раненні атрымалі 20.732 чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?