Курс юаня ў адносінах да даляра знізіўся да мінімальнага за апошнія чатыры з паловай гады ўзроўню - цэнтральны банк КНР панізіў курс да 6,45 юаня за даляр.

На думку аналітыкаў, гэта знак таго, што Пекін гатовы дапусціць частковае абясцэньванне юаня на фоне рашэння Міжнароднага валютнага фонду ўключыць нацыянальную валюту Кітая ў кошык ключавых рэзервовых валют. Гэта рашэнне ўступіць у сілу з 1 кастрычніка 2016 года.

Як адзначае агенцтва Рэйтэр, у параўнанні з чацвяргом кітайская валюта страціла 0,2% свайго кошту. За тыдзень яе курс апусціўся ў адносінах да даляра на 0,8%, а з пачатку года - на 4%.

Курс юаня вызначаецца не свабоднымі біржавымі таргамі, а рашэннем уладаў.

У апошні раз гэтак нізкіх значэнняў курс кітайскай валюты дасягаў у жніўні 2011 года.

Плаўную дэвальвацыю юаня кітайскі цэнтрабанк пачаў яшчэ ў жніўні. Аднак у выніку аптымізацыі курсу ўжо праз тры месяцы кітайская валюта ўмацавалася, і яе курс дасягнуў трохгадовага максімуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?