12 чэрвеня ў расійскіх гарадах прайшлі акцыі супраць карупцыі. У Маскве, Пецярбургу затрыманыя сотні чалавек. Адбыліся затрыманні і ў іншых гарадах.

Тысячы масквічоў пратэставалі супраць рэжыму Пуціна.

Тысячы масквічоў пратэставалі супраць рэжыму Пуціна.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі ў Маскве, па апошніх дадзеных, больш за 120 чалавек. Гаворка ідзе як пра затрыманых на Цвярской вуліцы, так і на праспекце Сахарава, дзе акцыя супраць карупцыі санкцыянаваная ўладамі.

Затрыманне Іллі Яшына ў Маскве, фота Дождь

Затрыманне Іллі Яшына ў Маскве, фота Дождь

Мэрыя Масквы узгадніла правядзенне 12 чэрвеня антыкарупцыйнай акцыі на праспекце Сахарава. Аднак ўвечары 11 чэрвеня, арганізатар акцыі — Аляксей Навальны — заявіў, што з-за ціску ўладаў на падрадчыкаў на Сахарава не ўдалося ўсталяваць сцэну. Навальны заклікаў прыйсці на Цвярскую, дзе праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы да Дня Расіі. Ад акцыі на Сахарава арганізатары таксама не адмовіліся. Сам Навальны быў затрыманы каля дома.

12 чэрвеня антыкарупцыйныя акцыі таксама праходзяць і ў іншых гарадах Расіі. У некаторых гарадах мітынгі ўзгодненыя, у некаторых, напрыклад у Санкт-Пецярбургу, арганізатарам не ўдалося дамовіцца з уладамі.

У Пецярбургу на Марсавым поле, паводле папярэдніх звестак, затрыманыя больш за 100 чалавек.

***

Навальны заклікаў прыхільнікаў выходзіць на Цвярскую вуліцу. Яна будзе перакрытая ад Пушкінскай да Ахотнага рада ў гонар Дня Расіі. Там пройдзе фестываль «Час і эпохі».

У Санкт-Пецярбургу акцыю супраць карупцыі вырашылі правесці на Марсавым полі.

Тым часам у некалькіх гарадах Расіі ўжо праходзяць антыкарупцыйныя акцыі і пачаліся першыя затрыманні. Удзельнікаў лакальных акцый затрымліваюць ва Уладзівастоку і Казані.

У Казані мітынг улады дазволілі а 7-й раніцы

Ва Уладзівастоку затрыманыя 11 чалавек.

У Новасібірску на акцыю супраць карупцыі сабралося 3 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?