«Пішуць, што Мулявіну нарэшце паставяць помнік. Навіна не без кіслінкі: помнік будзе за Філармоніяй. У дварах, Карл! — іранізуе блогер, былы рэдактар Анлайнера Дзяніс Блішч. — Няўжо Мулявін не варты таго, каб упрыгожыць сабой пустую, мёртвую, бессэнсоўную пляцоўку перад будынкам Філармоніі? — працягвае ён.

Ён працаваў у гэтым будынку — і такое дзіўнае рашэнне ставіць помнік у двары.

Скульптуры жывёл ля цырка — на фоне галоўнага фасада. Помнік ля ЦУМа — таксама. Бабка з насеннем сядзіць на ўваходзе ў Камароўку. А Мулявін, ва ўсіх сэнсах герой Беларусі, у двары», — перажывае Блішч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0