Мядзведзеў і Назарбаеў абмеркавалі па тэлефоне план Б. Паводле прэс-службы Крамля, гаворка ішла пра «магчымасць супольных дзеянняў дзвюх краін дзеля найхутчэйшага вырашэння ўсіх пытанняў фармавання Мытнага звязу».

Правал перамоў трох прэм’ераў 21 траўня ў Пецярбургу, што дэ-фактапрызнаў Пуцін, змушае Маскву распрацоўваць варыянты выратавання свайго праекта, які ў атачэнні Мядзведзева без эківокаў называюць геапалітычным. Калі з Мінскам зварыць кашу не пашэнціць, то не выключана і «двойка».

Зрэшты, пакуль што

паказальныя кантакты з Астаной выглядаюць найперш псіхалагічным ціскам на Лукашэнку,

які ад пачатку свайго прэзідэнцтва жорстка супернічаў з Назарбаевым на інтэграцыйным полі. Глядзі, маўляў, каб зараз не застацца з носам!

Беларускае ж кіраўніцтва прасекла, што танных энерганосьбітаў пад новай шыльдай не пабачыць як сваіх вушэй, але разам з тым добра засвоіла расійскае выслоўе «С паршивой овцы хоть шерсти клок». А раптам пад маркай Мытнага звязу хоць нейкія крыхі яшчэ пашэнціць уварваць?

Увогуле ж,

можа паўтарыцца ў рэдукаваным выглядзе сюжэт «саюзнага будаўніцтва»,

калі праект дэ-факта пахаваны ўжо, але гучыць інерцыйная рыторыка і выціскаюцца нейкія прэферэнцыі.

Пахаванне Мытнага звязу — гэта адчувальны ўдар па амбіцыях Масквы, але плюс для цывілізаваных перспектыў Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?