У Ружанах быў арганізаваны фэст «Ружанская брама». Арганізаваў яго райвыканкам, але сапраўдны фурор на ім зрабілі працы 80-гадовага народнага майстра Мікалая Тарасюка. Чалавек выканаў з дрэва смелую сатыру на Аляксандра Лукашэнку. І суправадзіў дасціпнымі подпісамі на мясцовым дыялекце: «Лягчэй на каньках катацца, чым хазяйствам занімацца».

80-гадовы рэзчык Мікалай Тарасюк выканаў сатыру ў дрэве.

80-гадовы рэзчык Мікалай Тарасюк выканаў сатыру ў дрэве.

Скульптуры суправаджаюцца дасціпнымі подпісамі.

Скульптуры суправаджаюцца дасціпнымі подпісамі.

Лукашэнка выступае...

Лукашэнка выступае...

...але не ўсе яго слухаюць.

...але не ўсе яго слухаюць.

Публіка высока ацаніла, хоць некаторыя спачатку і палохаліся.

Публіка высока ацаніла, хоць некаторыя спачатку і палохаліся.

Беларусь вачыма народнага майстра.

Беларусь вачыма народнага майстра.

Народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк жыве ў вёсцы Стойлы на Пружаншчыне.

Народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк жыве ў вёсцы Стойлы на Пружаншчыне.

80-гадовы народны майстар з вёскі Стойлы Пружанскага раёна — рэзчык па дрэве. Ён мае ганаровае званне Народны майстар Рэспублікі Беларусь. Ягонай творчасці прысвячаліся цэлыя альбомы.

Свята было арганізаванае Ружанскім райвыканкамам у паўразбураным Ружанскім замку для прэзентацыі дыска «Кнігазбор роду Сапегаў». Было і тэатралізаванае прадстаўленне, і лазернае шоу. Але сапраўдным шоу стала выстава народных майстроў.

Тарасюк выставіў на ім фігуркі, падобныя да прэзідэнта адной усходнееўрапейскай краіны.

Персанаж то выступае з трыбуны, то стаіць на каньках. А народ вакол жыве сваім жыццём. І нават публіка ў зале правадыра не слухае, займаецца сваімі справамі. Усё, што думае пра сітуацыю ў краіне, рэзчык выказаў у раскладзеных тутсама подпісах. Часам гумарыстычных, часам злых, напісаных на мясцовым дыялекце.

Публіка высока ацаніла творы свайго земляка, хоць некаторыя спачатку і палохаліся.

А вось відэа пра народнага майстра:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?