Кароткі пераказ пытання:

«Ці маглі б Вы паступіць, як сапраўдны мужчына? Вось проста тут? Ці маглі б Вы адпусціць Саннікава, Статкевіча? Вы мілавалі тых, хто краў мільёны, а чаму не можаце памілаваць сваіх палітычных праціўнікаў? Няўжо вам, мужчыну, так трэба, каб яны перад вамі ўсталі на калені? І другое. Вы казалі, што пакінеце ўладу, як толькі адчуеце, што народ супраць. А як вы тое адчуеце? У краіне няма свабоднага тэлебачання. Забаронены незалежныя сацыялагічныя апытанні. Прыняты закон, што больш за трох не збірацца. Дык як вы адчуеце, што народ вас больш не хоча?»

«Дзякуй, Марына, за пытанне», — адказаў Лукашэнка і паспрабаваў вульгарна пажартаваць, але Коктыш яго абсякла.

Далей Лукашэнка пачаў доўгі адказ. Ён стаў расказваць пра пачатак 1990-х, сказаў, што не дапусціць такога хаосу.

А наконт сыходу: «Я сыду тады, калі прайграю на выбарах». «Як толькі вы мне на выбарах скажыце «не», я сыду. Вось большасць прагаласуе, і заўтра Лукашэнкі не будзе».

Таксама ён пагрозліва нагадаў Марыне Коктыш і ў яе асобе ўсёй «Народнай волі»: «Запомніце, калі вы будзеце парушаць закон, вы будзеце несці персанальную адказнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?