Удмурцкі калектыў «Буранаўскія бабулі», які прадставіць Расію на «Еўрабачанні-2012», абсалютны лідар па колькасці праглядаў кліпа на афіцыйным YouTube канале міжнароднага песеннага конкурсу, дзе загружаныя ўсе 42 відэа канкурсантаў гэтага года.

З ролікам «Буранаўскіх бабуль» пад назвай «Party For Everybody» («Вечарынка для ўсіх») пазнаёміліся амаль мільён чалавек.

Далей са значным адрывам ідзе кіпрская спявачка Іві Адам з песняй «La Love» — гэтае відэа прагледжана больш за 400 тыс. разоў. У тройку лідараў таксама ўвайшоў найстарэйшы па веку ўдзельнік «Еўрабачання» — 75-гадовы спявак з Вялікабрытаніі Энгельберт Хампэрдынк з кампазіцыяй «Love Will Set You Free» («Каханне вызваліць цябе»). Відэа на гэтую песню прагледзелі больш чым 380 тыс. фанатаў «Еўрабачання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0