Беларускія «Гарадскія лініі» дзейнічаюць трошкі больш за год. Электрычкі адпрацавалі першыя месяцы ў тэставым рэжыме, выбіраючы аптымальны варыянт эксплуатацыі. За прыклад нам можна ўзяць працу прыгарадных цягнікоў Чыкага (ЗША).

Параўнаем ключавыя моманты ў арганізацыі працы абедзвюх чыгунак і паспрабуем адшукаць узор для пераймання.

Прыгарадныя цягнікі Чыкага Metra. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Прыгарадныя цягнікі Чыкага Metra. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Электрычка гарадскіх ліній Мінска.

Электрычка гарадскіх ліній Мінска.

Замовіць праязны ў Чыкага можна па пошце. Для гэтага трэба запоўніць анкету на станцыі і кінуць яе ў паштовую скрыню з надпісам Ticket by mail. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Замовіць праязны ў Чыкага можна па пошце. Для гэтага трэба запоўніць анкету на станцыі і кінуць яе ў паштовую скрыню з надпісам Ticket by mail. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Квіток на адну паездку можна купіць праз адмысловыя тэрміналы на чыгуначным вакзале ў Мінску, але толькі поўны квіток. Фота dengi.onliner.by.

Квіток на адну паездку можна купіць праз адмысловыя тэрміналы на чыгуначным вакзале ў Мінску, але толькі поўны квіток. Фота dengi.onliner.by.

Станцыі ў прыгарадзе Чыкага працуюць толькі ў гадзіну пік. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Станцыі ў прыгарадзе Чыкага працуюць толькі ў гадзіну пік. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Прыгарадныя касы ў Мінску. Тут набываюць квіткі на ўсе электрычкі.

Прыгарадныя касы ў Мінску. Тут набываюць квіткі на ўсе электрычкі.

У чыкагскіх прыгарадных цягніках квіткі прадаюць і правяраюць кандуктары. Праязныя зашчэпліваюцца спецыяльнай металічнай пласцінай на падгалоўніку крэсла. Пустая пласціна — сігнал, што ў пасажыра няма ні квітка, ні праязнога. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

У мінскіх электрычках прадаюць і правяраюць квіткі кандуктаркі. Яны ставяць на квітку штамп з актуальнай датай і надрываюць яго.

У мінскіх электрычках прадаюць і правяраюць квіткі кандуктаркі. Яны ставяць на квітку штамп з актуальнай датай і надрываюць яго.

Прыгарадныя станцыі Чыкага абсталяваныя кандыцыянерамі. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Прыгарадныя станцыі Чыкага абсталяваныя кандыцыянерамі. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Прыгарадныя станцыі Мінска не маюць кандыцыянераў, у спёку тут ратуюцца скразняком, адчыняючы дзверы і вокны.

Прыгарадныя станцыі Мінска не маюць кандыцыянераў, у спёку тут ратуюцца скразняком, адчыняючы дзверы і вокны.

У прыбіральнях прыгарадных станцый Чыкага абавязковыя кабінкі для інвалідаў, тэлефон-аўтамат, фантанчык для піцця. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

У прыбіральнях прыгарадных станцый Чыкага абавязковыя кабінкі для інвалідаў, тэлефон-аўтамат, фантанчык для піцця. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Адзіная прыбіральня для інвалідаў ёсць на навюткай станцыі «Ждановічы». Тут няма туалетнай паперы, фантанчыка і тэлефона.

Адзіная прыбіральня для інвалідаў ёсць на навюткай станцыі «Ждановічы». Тут няма туалетнай паперы, фантанчыка і тэлефона.

У прыбіральнях прыгарадных станцый Чыкага заўсёды ёсць туалетная папера. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

У прыбіральнях прыгарадных станцый Чыкага заўсёды ёсць туалетная папера. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

У прыбіральні на станцыі «Ждановічы» папера таксама ёсць, але не туалетная.

У прыбіральні на станцыі «Ждановічы» папера таксама ёсць, але не туалетная.

Чыкагскія цягнікі двухпавярховыя. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Чыкагскія цягнікі двухпавярховыя. Фота Цімура Купаева, timurku.livejournal.com.

Мінскія электрычкі швейцарскай вытворчасці аднапавярховыя.

Мінскія электрычкі швейцарскай вытворчасці аднапавярховыя.

Продаж квіткоў

Чыкага Купіць праязны на месяц можна на станцыі ў касе, замовіць у інтэрнэце або па пошце. Для апошняга трэба запоўніць анкету, якая ляжыць на адмысловым стале на станцыі і кінуць яе ў паштовую скрыню з надпісам Ticket by mail. Для аплаты выпісваецца чэк.

Квіток можна набыць у кандуктара. Ён будзе каштаваць на даляр даражэй.

Калі на момант пасадкі касы зачыненыя, дадатковая аплата не бярэцца. Касы працуюць толькі ў гадзіны пік.

Мінск. Квіток на адну паездку можна купіць у касе. А таксама праз адмысловыя тэрміналы на чыгуначным вакзале ў Мінску, але толькі поўны квіток.

Набыты ў кандуктара квіток у любым выпадку каштуе на 1200 даражэй. Гэта датычыць і пенсіянераў, і бацькоў маленькіх дзяцей.

Праязныя

Чыкага. Існуе вялікая колькасць варыянтаў квіткоў, кошт якіх залежыць ад канчатковай станцыі. Пры гэтым, калі былі выкарыстаны не ўсе паездкі і білет больш не патрэбны, яго можна здаць і вярнуць грошы за нявыкарыстаныя паездкі. На два выходныя можна набыць квіток за $7 з безлімітнай колькасцю паездак.

Мінск. Можна набыць праязныя на месяц і дэкаду, на буднія дні, імянныя. Ніякіх бонусаў у выглядзе кампенсацыі не выкарыстаных паездак і квіткоў выходнага дня ў нас няма.

Кантроль

Чыкага. Квіткі правяраюць кандуктары.

Праязныя і карэньчык ад праверанага квітка зашчэпліваюцца спецыяльнай металічнай пласцінай на падгалоўніку крэсла. Пустая пласціна — сігнал, што ў пасажыра няма ні квітка, ні праязнога.

Мінск. Квіткі правяраюць кандуктары і кантралёры. На квітках ставіцца штамп з надпісам «Мінск-Пасажырскі» і актуальная дата.

Станцыі

Чыкага.

Станцыі абсталяваныя кандыцыянерамі. У прыбіральнях абавязковыя кабінкі для інвалідаў, тэлефон-аўтамат, фантанчык для піцця.

Мінск. Новыя станцыі не маюць кандыцыянераў,

у спёку тут ратуюцца скразняком, адчыняючы дзверы і вокны.
Адзіная прыбіральня для інвалідаў ёсць на навюткай станцыі «Ждановічы». Тут няма туалетнай паперы, фантанчыка і тэлефона.

Чым адрозніваюцца цягнікі

У прадмесці Чыкага ездзяць двухпавярховыя цягнікі. Яны складаюцца з васьмі вагонаў, першы вагон — цеплавоз. У кожным вагоне адны дзверы па цэнтры.

У Мінску ездзяць электрычкі швейцарскай вытворчасці. Кожны цягнік складаецца з чатырох вагонаў. У двух цэнтральных па двое дзвярэй, у першым і апошнім па адных. Вагоны аднапавярховыя, цеплавоза няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?