Гол Паўлава (1:0)

Гол Радзівонава (2:0)

Гол Брэсана (3:1)


Gol Bressan по rrmisas

95+

Ёў!!! Уздыхніце з палёгкай - 3:1. Такога Мінск яшчэ не бачыў. БАТЭ перамог "Баварыю". Прычым, заслужана. Кропку паставіў Рэнан Брэсан.

93+

Нешта не заўважыў, колькі дадаў суддзя. Македонец, свісці ўжо!

91+

Усёй камандзе за гульню цвёрдая дзясятка. Адназначна, найлепшы матч. Гарбуноў атрымаў картку за зацягванне часу.

Рыберы адзін гол адквітаў. Няўдалы гэты француз, як для зборнай, так і для БАТЭ — 2:1.

89-ая

Гэтыя эмоцыі параўнаць можна, хіба што з першай сустрэчай БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў супраць «Ювентуса».

Мяняюць Віталя Радзівонава, ён сваю порцыю апладысментаў заслужыў па справе, на газон выйшаў Дзмітрый Мазалеўскі.

«Баварыя» душыць, але неяк спакойна. Сіміч атрымаў лёгкае пашкоджанне.

86-ая

Гарбуноў проста шыкоўны. Калі і ён ужо не ў стане дапамагчы, то дапамагае перакладзіна. Гэты вечар, адназначна, за БАТЭ.

Паўлава з поля праважаюць авацыямі. Замест яго выходзіць Рэнан Брэсан. У Ганчарэнкі яшчэ адна замена.

80-ая

2:0!!! Ну хто з вас у такое верыў? Гол на рахунку Віталя Радзівонава. Перадачу на свой рахунак запісаў Аляксандр Валадзько.

78-ая

У трыбун нібыта ўзнікла другое дыханне. Крычаць што сілы.

У «Баварыі» Манджукіча памяняў Клаўдыё Пісара. А замест Бадштубера выйшаў Швайнштайгер. Болей замен у немцаў не засталося.

74-ая

Папярэджанні ў нас атрымаў Максім Бардачоў, у суперніка — Луіс Густава.

71-ая

Тым часам падышла новая порцыя здымкаў ад Сяргея Гудзіліна.

68-ая

Які эпізод! Эпізодзішча! БАТЭ згубіў рэальны шанец забіць другі мяч. Хвароба Глеба са страхам ударыць па варотах прагрэсуе. Меў выдатную магчымасць, але адпасаваў на Паўлава. Аляксандр прамазаў. Ці будзе яшчэ такі шанец.

Мяняюць капітана Дзмітрыя Ліхтаровіча, замест яго на поле выйшаў Міхаіл Сівакоў.

62-ая

У «Баварыі» замест Хаві Марцінэса выйшаў Шэджар Шачыры. Нехта з гасцей атрымаў жоўтую картку, на жаль, не заўважыў хто менавіта.

Ух ты, Радзівонаў развярнуўся ў штрафной. Хацеў трапіць у далёкую «дзявятку», крыху не хапіла. Супермомант.

58-ая

Вось і ў БАТЭ нарэшце з’явіўся шанец падвоіць перавагу. Камбінацыя нават нечым нагадвала тую, калі забіваўся першы гол. З дзясятак перадач. Глеб зноў пабаяўся сам ударыць, прапанаваў зрабіць тое Аляхновічу. Пацягнуў Ноер удар Эдгара.

51-ая

Прага крыві ў «Баварыі» абвастраецца. Востра атакуюць мінулагоднія фіналісты Лігі. Праўда, пасля ўдару Бадштубера мяч трапляе ў галаву Аляхновіча. Усяго толькі вуглавы.

46-ая

Пачаўся другі тайм. Ну, з Богам!

46+

Перапынак. Першы тайм застаўся за БАТЭ. Другая паловая лягчэйшай не будзе.

44-ая

Тым часам дадаліся фатаграфіі ад Сяргея Гудзіліна.

38-ая

Трыбуны пусцілі хвалю.

Ганчарэнка выйшаў бліжэй да поля. Судзейства яму не надта, каб падабаецца. Радзівонаў ляжаў на газоне, здаецца, нічога сур’ёзнага. Часам і беларусы маюць права на маленькія хітрыкі.

31-ая

Пісаць нешта пакуль цяжка. Эмоцыі б’юць цераз край.

«Баварыя» злая як галодны сабака. Рвуць нашу абарону на ласкуткі, але церпяць. Магчыма, адзін з самых цяжкіх момантаў матча.

Госці зрываюць перспектыўную атаку БАТЭ, але суддзя маўчыць. Стадыён не верыць, што парушэння не было.

25-яя
Гол забіў Саша Паўлаў. Нехта ж сказаў, што руду ў камандзе на шчасце.

Раззлавалася «Баварыя». Дзве атакі былі вельмі небяспечнымі, Гарбуноў цягне.

23-яя
Гооооооллллл!!! БАТЭ забіў у рэдкай контратацы.

Забіла «Баварыя», але з афсайду. Такое адчуванне, калі так працягнецца далей, то заб’юць і без афсайду. Тым часам, Аляксандр Паўлаў атрымаў жоўтую картку за зрыў той самай атакі.

18-ая
Яшчэ адзін удар гасцей. Бадштубер са штрафнога біў шчыльна, але ў дзявятку мяч не паляцеў. А калі не, то Гарбуноў на месцы. Прыбраў да сваіх ног гульню ФК «Галівуд».
15-ая

Сэрца спынілася на некалькі секунд. Роўна на столькі, колькі спатрэбілася Кроосу, каб абвесці Гарбунова пасля абрэзкі капітана БАТЭ, ударыць у пустыя вароты і трапіць у штангу. Уздых аблягчэння.

13-ая

Колькі хопіць барысаўцаў гуляць у такім шалёным тэмпе? «Баварыя» падала першы вуглавы, які скончыўся другім. А там дзе два там і тры. Падавалі-падавалі, аж пакуль за справу не ўзяўся Гарбуноў. Адбіліся.

8-ая

Вось і першы галявы момант нарадзіўся ў сустрэчы. Здагадайцеся ля чыіх варот? Канечне, ля «Баварыі».

Эдгар Аляхновіч ударыў моцна, але проста ў Ноера. Хаця немцу было няпроста. Адназначна.

5-ая

Першымі атаку пачалі БАТЭўцы. Відаць, атрымалася зрабіць з пятнаццаць перадач дакладных. Але скончылася ўсё тым, што мяч у свае рукі забраў Ноер.

Калі мяч у нагах барысаўцаў, то падтрымка трыбун унушальнае. Радзівонаву двойчы не хапае крышку, каб вырвацца на аператыўную прастору.

1-ая хвіліна
Паляцелі! Разводзіць «Баварыя».
21:44

Стадыён запоўнены працэнтаў на 80%. Вольных месцаў усё ж хапае. «Баварскі» сектар спявае прыгожа.

Нашы ў сіняй форме, госці — у чырвоным.

Судзіць сустрэчу македонец Аляксандр Стаўрэў. Каманды на полі.

21:41

Дарэчы, ва ўнутраных першанстве мюнхенцы набралі абсалютна фантастычны ход. Шэсць перамог у шасці матчах. А ўвогуле з пачатку сезона ў «Баварыі» дзевяць перамог, калі будзе дзясятая, то гэта новы рэкорд клуба.

БАТЭ ж перад гульнёй размялася з гродзенскім «Нёманам» — 5:1. І яшчэ больш замацавалася на першым месцы ў чэмпіянаце краіны.

21:33
Пазначылі сябе фанаты «Баварыі». Іх некалькі сотняў, спяваюць. Цяжка сказаць, каго там болей немцаў, ці нашых «глораў». Па дарозе на стадыён бачыў колькі беларусаў у шаліках «Баварыі».

Чаго ўжо хаваць, аўтар таксама «глорыць» за «Баварыю» гадоў пятнаццаць. Праўда, БАТЭ каманда родная. Так выбару не застаецца. Хай БАТЭ займае першае месца ў групе, а «Баварыя» следам.

21:31

Леанід Бандаровіч, дыктар стадыёна «Дынама», вітаў гледачоў на беларускай мове. Гледачы сустрэлі гэта авацыямі, далібог. Затое склады ўжо стаў абвяшчаць па-расейску.

Што ж мы прадублюем па-беларуску.

БАТЭ: Гарбуноў, Ліхтаровіч, Валадзько, Глеб, Паўлаў, Бардачоў, Радзівонаў, Філіпенка, Сіміч, Аляхновіч, Палякоў.
Крышачку нечаканым хіба ёсць з’яўленне на полі Ягора Філіпенкі, які нядаўна аднавіўся ад траўмы. Астатняе прадказальна.

Баварыя: Нойер, Дантэ, Рыберы, Хаві Марцінес, Манджукіч, Баатэнг, Лам, Мюлер, Бадштубер, Луіс Густава, Кроос.

Няма Рабэна. Журботка для аматараў «Баварыі».

***

У Мінску ў 21:45 на «Дынама» пачнецца матч БАТЭ Барысаў — «Баварыя» Мюнхен.
Сустракаюцца лідары групы. І БАТЭ, і «Баварыя» перамаглі ў першым туры. Беларусы выйгралі ў гасцях у «Ліля» 3:1, а нямецкі клуб перамог дома «Валенсію» — 2:1.

Як будзе сёння? «Баварыя» прыехала без Робена і Гомеса. На Вашую думку, якім будзе лік? БАТЭ дасць бой, ці нямецкая цуд-машына проста змяце беларусаў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?