Аўтобус з беларускімі турыстамі патрапіў у аварыю 2 ліпеня ў Крыме пад Феадосіяй.

Ён сутыкнуўся з легкавіком. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Новый Регион», пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Аварыю справакаваў 21‑гадовы жыхар Феадосіі, які на сваім аўтамабілі «Чэры Амулет» выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе і сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам «Сетра». У ім ехалі 10 чалавек, якія вярталіся з Феадосіі ў Беларусь.

Кіроўца легкавіка загінуў на месцы, а двое яго пасажыраў патрапілі ў бальніцу, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на Новый регион

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0