Выпадак здарыўся ў банкаўскім аддзяленні на праспекце Незалежнасці ў Мінску. У банк зайшла і стала ў чаргу 45-гадовая мінчанка. У яе з кішэні «спакусліва выглядаў» кашалёк з грашыма.

Следам за жанчынай у чаргу стаў малады мужчына з пакетам у руках, які стаў чакаць зручнага моманту. Той настаў, калі жанчына падышла да акенца і стала размаўляць з касірам. Кішэнны злодзей, максімальна закрыўшы сабой свае маніпуляцыі пакетам, непрыкметна выцягнуў кашалёк, пасля чаго адразу ж пакінуў памяшканне.

Калі прыйшоў час разлічвацца, жанчына ўбачыла, што кашалька няма.

Супрацоўнікі міліцыі просяць тых, хто можа апазнаць адлюстраванага на фота чалавека, паведаміць у дзяжурную частку Першамайскага РУУС па тэлефонах: 280-02-02, 285-73-57. Канфідэнцыйнасць гарантаваная.

Прыкметы: узрост — 30–35 гадоў, рост — 165–170 см, сярэдні целасклад, можа быць апрануты ў куртку чорнага колеру, сінія джынсы, чорную шапку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?