Па словах гендырэктара прадпрыемства Міхаіла Чэчанева, зменіцца шмат, у тым ліку дызайн упакоўкі прадукцыі.

Такімі планамі кіраўнік піваварнага завода падзяліўся з кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Алегам Паскробкам, які наведаў прадпрыемства.

«За апошнія 4 гады ў развіццё прадпрыемства было інвеставана больш за 20 млн еўра, — растлумачыў Міхаіл Чэчанеў. — З 2007 года нам удалося ўтрая нарасціць аб’ёмы выпусканай прадукцыі, не павялічваючы пры гэтым колькасці работнікаў. Таксама на заводзе пачалі выпускаць імпартазамяшчальную прадукцыю».

У сваю чаргу Алег Паскробка заўважыў, што раённая адміністрацыя гатовая падтрымліваць прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Цэнтральнага раёна. У прыватнасці, «Аліварыя» можа разлічваць на тое, што кіраўніцтва раёна будзе адстойваць інтарэсы завода, калі той захоча прэтэндаваць на месца ў інавацыйным фондзе Рэспублікі Беларусь. Галоўнае, каб «Аліварыя» прапанавала годны інавацыйны праект.

Сёння на піваварным заводзе выпускаецца некалькі марак замежнага піва па ліцэнзіі холдынгу Carlsberg Group, які валодае кантрольным пакетам акцый «Аліварыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?