Як паведамілі ў Нацбанку, зніжэнне асноўнай стаўкі цэнтральнага банка краіны праводзіцца ў адпаведнасці з Асноўнымі кірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2007 год. Гэтаму спрыяе невысокі ўзровень інфляцыі: за першае паўгоддзе гэтага года прырост індэкса спажывецкіх цэн склаў 3,6%, або 0,6% у сярэднім за месяц.
У галоўным банку краіны зазначаюць, што змяншэнне стаўкі рэфінансавання скіравана, найперш, на далейшае зніжэнне кошту крэдытаў банкаў для насельніцтва і прадпрыемстваў. Разам з тым у банках захоўваецца значная прывабнасць умоў укладаў у нацыянальнай валюце ў параўнанні з умовамі іх захоўвання ў замежнай валюце. Пры гэтым узровень даходнасці тэрміновых укладаў перавысіць тэмпы інфляцыі, падкрэсліваюць у галоўным банку краіны.
Асноўныя кірункі грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на 2007 год прадугледжваюць гадавую інфляцыю на ўзроўні 6‑8%, стаўку рэфінансавання да канца года — 7‑9% гадавых, стаўкі па зноў выданых банкамі крэдытах — 10‑12% гадавых.





