У пятніцу, 15 лютага, у Валожыне завялі крымінальную справу за крадзёж пляшкі гарэлкі.

39-гадовы жыхар Валожына скраў бутэльку 30 студзеня каля 11:30 гадзін у краме вёскі Шараі, паведамілі ў аператыўна-дзяжурнай частцы валожынскага райаддзела міліцыі.

Ён нідзе не працуе, быў судзімы за кражу. Пляшка каштуе каля 50 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?