У кожнага аматара творчасці Джона Ленана ёсць такі альбом — Live Peace in Toronto: калі ўзяць гэты альбом на вініле, то ўвесь другі бок займаюць дзве песні Ёка Она.
Ну як песні… Паколькі спадарыня Она была знанай авангардысткай, то цягам дваццаці хвілінаў яна крычыць, пішчыць і самавыражаецца іншымі шляхамі.

Прыблізна, як тут:

Апошні альбом Ёка называўся «Так, я — вядзьмарка»: прыхільнікі The Beatles дагэтуль любяць абвінаваціць Ёка ў развале гурту, хаця гэта далёка не так (такую заяву зрабіў нядаўна Пол Макартні, хто-хто, а ён ведае).

Сольная творчасць Ёка Она, калі разабрацца, ідзе асобна ад ленанаўскай: праўда, яе альбомы могуць слухаць толькі фанаты. Хаця часам там трапляюцца вось такія кранальныя песні.

Што б там пра яе ні казалі, але вось ужо 45 гадоў Ёка высока нясе сцяг «ленанаўскіх ідэалаў», часам бавіцца запісам новых альбомаў, і размаўляе з Джонам у сне. Сёння знакамітая японка святкуе 80-годдзе, выглядае яна вельмі добра, і не стамляецца па пятніцах размаўляць у інтэрнэце з аматарамі музыкі Ленана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?