У студзені гэтага года вытворчасць гарэлкі ў Расіі знізілася на 30%, а асобныя заводы практычна цалкам спынілі працу, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на Расстат.

Так, польская Central European Distribution Corporation (брэнд «Зялёная марка») зменшыла выпуск на 61,2%, а «Парламент Прадакшн» (брэнд «Парламент») — на 94,8%.

Эксперты звязваюць падзенне аб’ёмаў вытворчасці з самым рэзкім за апошнія гады павелічэннем акцызу на моцны алкаголь: з 1 студзеня ён павысіўся на 33% і склаў каля 400 рублёў (13 даляраў) за літр спірту.

Пры гэтым большасць вытворцаў падрыхтаваліся да павышэння падатку і ў лістападзе — снежні стварылі запасы моцнага алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?