20 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (Маркса, 12) адкрываецца выстава, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг.

Выстава дэманструе творы графікі, кнігі, дакументы і іншыя помнікі ХІХ ст. На ёй прадстаўлена больш за 30 арыгінальных гравюр з французскага часопіса «Le Monde illustrè», друкаваныя выданні і рукапісныя дакументы – апублікаваныя ўспаміны сучаснікаў падзей, творы грамадска-палітычных дзеячаў, гістарычныя даследаванні, узоры фалерыстыкі і сфрагістыкі.

Цікавая таксама калекцыя гравюр, якая ўпершыню будзе дэманстравацца гледачам.
На выявах вачыма еўрапейцаў можна ўбачыць падзеі 1863-1864 гг., што адбываліся на землях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы. Гравюры выконвалі ролю своеасаблівых рэпартажных фотаздымкаў, яны суправаджалі невялікія паведамленні ў хроніцы, і нярэдка былі больш інфарматыўнымі і яскравымі, чым самі артыкулы. На прадстаўленых выявах можна ўбачыць батальныя сцэны, замалёўкі з паўсядзённага жыцця варагуючых бакоў, тылу, драматычныя эпізоды заканчэння і паразы паўстання – высылка, эміграцыя.
У шэрагу гравюр сярод краявідаў Польшчы, Літвы, Расіі сустракаюцца знаёмыя мясціны і ваколіцы – Мінск, Гродна, Навагрудак, Барысаў, Слуцк.

Выставачны праект арганізаваны Нацыянальным гістарычным музеемна падставе прыватнай калекцыі, пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Выстава працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?