Плануецца, што суд над беларускай, якая знаходзіцца ў шведскай турме, — Вольгай Класкоўскай пройдзе 4–5 ліпеня. Пра гэта яна сказала ў першай за тры месяцы ўтрымання пад вартай тэлефоннай размове з маці Людмілай.

Па словах маці, Вользе змянілі рэжым строгага адзіночнага зняволення на мякчэйшы. Дагэтуль яна два з паловай месяцы прабыла ў ізаляцыі бяз права спатканняў, тэлефонных размоваў, зносін з іншымі падследнымі. Вольга па-ранейшаму ў адзіночнай камеры, але цяпер мае права на даўжэйшыя прагулкі, зносіны з суседзямі з іншых камер, сярод якіх ёсць і выхадцы з краін СНД.

Пра затрыманне 30-гадовай Вольгі Класкоўскай па падазрэнні ў замаху на забойства былога мужа стала вядома 2 красавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?