Скрыншот старонкі аднаго з чэшскіх сайтаў. Фота затрыманых чыноўнікаў і бізнесоўцаў.

Скрыншот старонкі аднаго з чэшскіх сайтаў. Фота затрыманых чыноўнікаў і бізнесоўцаў.

Супрацоўнікі чэшскай паліцыі правялі ператрус у доме аднаго з падазраваных. Фота MAFRA/Jan Zatorsky.

Супрацоўнікі чэшскай паліцыі правялі ператрус у доме аднаго з падазраваных. Фота MAFRA/Jan Zatorsky.

Чэшская паліцыя ў ходзе небывала маштабнай аперацыі затрымала бліжэйшую памочніцу прэм'ер-міністра Пятра Нечаса і некалькі іншых высокапастаўленых чыноўнікаў. Арышты і ператрусы звязваюць з барацьбой з карупцыяй, паведамляе Бі-бі-сі.

Як паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі ў Празе Роб Кэмеран, рэйды паліцыі па кабінетах высокапастаўленых чыноўнікаў урада і офісах бізнесменаў, што пачаліся ў сераду і якія працягваюцца ў чацвер, не маюць аналагаў у найноўшай гісторыі Чэхіі.
У іх прымаюць удзел каля 400 паліцэйскіх, многія з якіх уваходзяць у элітнае падраздзяленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Ператрусы прайшлі ў кабінетах цэнтральнага апарата ўрада, у міністэрстве абароны і ў памяшканнях гарадскіх уладаў Прагі.

Па дадзеных чэшскай прэсы, сярод затрыманых — кіраўнік апарата, бліжэйшая паплечніца і дарадца прэм'ер-міністра Пятра Нечаса Яна Надз’ёва, адзін былы міністр, былы кіраўнік ваеннай выведкі і іншыя палітыкі і чыноўнікі.

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі, рэйды паліцыі звязваюць з расследаваннем карупцыйных сувязяў паміж бізнесменамі і чыноўнікамі і размеркаваннем дзяржаўных — ці пражскіх гарадскіх — замоваў і падрадаў.

У сувязі з гэтым чэшская прэса называе імёны двух бізнэсмэнаў-лабістаў, у якіх таксама прайшлі ператрусы.

Сам Пётр Нечас на тэрмінова скліканай ў чацвер прэс-канферэнцыі сказаў, што пакуль не збіраецца падаваць з-за гэтых падзей у адстаўку.

"Я ўпэўнены, што сам асабіста не рабіў нічога несумленнага, і што мае калегі таксама нічога несумленнага не рабілі", — сказаў прэм'ер-міністр.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан абвясціў, што абмяркуе сітуацыю, якая склалася з Нячасам, кіраўніком паліцыі краіны і лідарам апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Багуславам Саботкай ў пятніцу.

У пятніцу ж раніцай Нечас, паводле папярэдніх планаў, выступіць у парламенце.

"Каментатары сыходзяцца ў меркаванні, што ўсё гэта можа стаць апошнім ударам для і без таго нестабільнага ўрада Нечаса", — паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?