![]() |
‑Калі табе ад 16 да 25 год і ты жывеш у Горадні, табе цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца зь вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі, то праект «Школа Маладога Журналіста» ДЛЯ ЦЯБЕ!
У межах «Школы» цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт‑і радыё‑ журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ.
Пры наборы дастатковай колькасьці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучаньне.
Заявы на ўдзел у «ШМЖ‑11» можна запоўніць па адрасе: вул. Будзёнага, 48а‑11.
Заявы прымаюцца да 21 верасьня з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 75‑71‑72; (+375 29) 7843221, 1068594.





